Ваўка, які напалохаў жыхароў Віцебска, застрэлілі ў вёсцы Пестуніца, разьмешчанай у Віцебскім раёне. Пра гэта паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкаму.
Нядаўна ў інтэрнэце зьявілася відэа, на якім жывёла блукае па жылых раёнах Віцебску. Паведамленьні аб ім паступалі з розных раёнаў гораду. На пошукі драпежніка кінулі супрацоўнікаў міліцыі і егера.
Як расказалі ва УУС, напярэдадні зьвера заўважыла на сваім участку жыхарка Пестуніцы. На выклік прыехалі супрацоўнікі лясгасу і паляўнічыя. Яны падстрэлілі ваўка.
Форум