Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харкаве расейскім абстрэлам часткова разбураная тэлевежа


Russia Ukraine War
Russia Ukraine War

Расейскія войскі днём у панядзелак абстралялі Харкаў. Як паведамілі мясцовыя ўлады, быў абстраляны харкаўскі тэлецэнтар. Тэлевізійная вежа часткова разбураная прамым трапляньнем ракеты.

На відэа з месца падзеяў бачна, што ад удару яна складаецца практычна напалам, потым верхняя частка абвальваецца.

Супрацоўнікі тэлецэнтру падчас абстрэлу знаходзіліся ў бамбасховішчы і не пацярпелі. Ёсьць перабоі ў працы лічбавага тэлевяшчаньня.

Расейскае дзяржаўнае агенцтва РИА «Новости» са спасылкай на «падпольле» сьцьвярджае, што на тэлевежы знаходзіліся антэны ўкраінскай супрацьпаветранай абароны.

Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў паведаміў, што войска Расеі нанесла ўдары яшчэ па трох населеных пунктах вобласьці.

Расея абстрэльвае Ўкраіну штодня. Міністэрства абароны Расеі сьцьвярджае, што наносіць удары толькі па вайсковых цэлях. Ахвяры сярод цывільнага насельніцтва і разбурэньні цывільнай інфраструктуры расейскае камандаваньне не камэнтуе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG