Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14,5 млн рублёў, якія сабралі на суботніку ў Беларусі, пойдуць на «цэнтар патрыятычнага выхаваньня» і рэканструкцыю ваенных мэмарыялаў


Аляксандар Лукашэнка (справа) на суботніку ў роднай вёсцы Копысь у Віцебскай вобласьці. 20 красавіка 2024 году
Аляксандар Лукашэнка (справа) на суботніку ў роднай вёсцы Копысь у Віцебскай вобласьці. 20 красавіка 2024 году

У Міністэрства фінансаў паступіла 14,5 млн рублёў (каля 4,45 млн даляраў), сабраных у рамках суботніка, які прайшоў у Беларусі 20 красавіка, паведаміў журналістам намесьнік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык, піша «Позірк».

«Гэта на 400 тысяч рублёў больш, чым летась», — цытуе чыноўніка прэс-служба Савета міністраў.

Чыноўнік заявіў, што ў суботніку прынялі ўдзел сама меней 2,4 мільёна чалавек.

15 красавіка прэмʼер-міністар Раман Галоўчанка падпісаў пастанову, у адпаведнасьці зь якой сабраныя ў гэты дзень сродкі накіруюць

  • Гомельскаму аблвыканкаму — на рэканструкцыю мэмарыяльнага комплексу «Дзецям — ахвярам вайны» ў аграгарадку Чырвоны Бераг у Жлобінскім раёне (35% сумы),
  • Берасьцейскаму аблвыканкаму — на стварэньне «рэспубліканскага цэнтру патрыятычнага выхаваньня моладзі» на базе Кобрынскага ўмацаваньня Брэсцкай крэпасьці (35%),
  • на «рэканструкцыю і аднаўленьне мэмарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы» ў абласьцях і Менску (30%).

Беларускае заканадаўства забараняе прымусовую працу. Тым ня менш удзел у суботніку — перанятай у СССР практыкі ўцягваньня грамадзян у «грамадзка-карысную занятасьць» без аплаты іх працы — фактычна прымусовы, прынамсі для работнікаў бюджэтных арганізацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG