Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў заклікаў вызваліць прафсаюзных лідэраў у Беларусі


Прафсаюзныя лідэры-палітвязьні: Генадзь Фядыніч, Васіль Берасьнеў, Вацлаў Арэшка, каляж
Прафсаюзныя лідэры-палітвязьні: Генадзь Фядыніч, Васіль Берасьнеў, Вацлаў Арэшка, каляж

19 красавіка, у Дзень дзеяньняў за правы прафсаюзаў і дэмакратыю ў Беларусі, генэральны сакратар Міжнароднай Канфэдэрацыі прафсаюзаў, Люк Трыангл, зьвярнуўся да сусьветнай супольнасьці, у сваім відэазвароце ён падкрэсьліў неабходнасьць вызваленьня прафсаюзных лідэраў, зьняволеных у беларускіх турмах

Пра гэта паведамляе выданьне «Салідарнасьць».

Трыангл асудзіў дзеяньні рэжыму Лукашэнкі, якія прывялі да ліквідацыі чатырох незалежных прафсаюзаў і арышту прафсаюзных лідэраў. Сёньня, як зазначыў генэральны сакратар МКП, амаль паўсотні прафсаюзных дзеячаў застаюцца ў зьняволеньні, стаўшы аб’ектамі палітычнага перасьледу, яны ўнесеныя ў сьпісы экстрэмістаў і тэрарыстаў.

  • У красавіку 2022 году пад перасьлед адначасова трапілі кіраўніцтва і супрацоўнікі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), лідэры і актывісты Свабоднага прафсаюзу мэталістаў (СПМ), Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ), Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) і некаторыя іншыя рабочыя актывісты. Большасьць зь іх пасьля асудзілі, а некаторыя ўжо пасьпелі адбыць пакараньне.
  • Паводле зьвестак праваабаронцаў «Вясны» на канец 2023 году, агулам ад красавіка 2022 году затрымалі больш за 35 актывістаў незалежных прафсаюзаў, дагэтуль за кратамі застаюцца 18 абаронцаў правоў працоўных, большасьць зь якіх праваабаронцы прызналі палітвязьнямі. Частка зь іх адбывае «хатнюю хімію».
  • У ліпені 2022 году Вярхоўны суд зьліквідаваў усе незалежныя прафсаюзныя арганізацыі: Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў і арганізацыі, якія ўваходзілі ў яго склад — Свабодны прафсаюз Беларускі, Свабодны прафсаюз мэталістаў, Беларускі незалежны прафсаюз гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўнікаў, рабочых, энэргетыкаў, Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG