Падставай для ўзбуджэньня справы стала апошняе слова, якое Бірукоў прамовіў падчас паседжаньня апэляцыйнага суду іншай крымінальнай справы аб апраўданьні тэрарызму і закліках да экстрэмізму, дзе ён быў абвінавачаным.
У апошнім слове Бірукоў назваў Расею незаконнай «пуцінскай фашыстыяй» і «ашалела фашыстоўскай бэнзакалёнкай». Атаку Ўкраіны на Крымскі мост, пракладзены з Расеі да анэксаванага Крыму, ён назваў «справядлівай і неабходнай дывэрсіяй».
«Любыя дзеяньні супраць яго не зьяўляюцца тэрактамі, а зьяўляюцца неабходнасьцю, таму я ня проста пасіўна апраўдваю, а актыўна прапагандую любыя тэрарыстычныя дзеяньні супраць дзяржаўных вайсковых аб'ектаў Расейскай Фэдэрацыі», — заявіў Бірукоў падчас свайго выступу.
Па першай справе аб апраўданьні тэрарызму і закліках да экстрэмізму ў лістападзе 2022 году Другі Заходні акруговы вайсковы суд прызначыў Бірукову тры з паловай гады калёніі і забарону адміністраваць сайты. Тады актывіста асудзілі за два паведамленьні ў сацыяльных сетках.