Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хрысьціянскі прапаведнік Сяргей Мельянец выехаў зь Беларусі пасьля адміністрацыйнага арышту


Сяргей Мельянец, архіўнае фота
Сяргей Мельянец, архіўнае фота

Хрысьціянскі прапаведнік, паэт і бард, бацька семярых дзяцей Сяргей Мельянец, які адбыў у Беларусі два адміністрацыйныя арышты, выйшаў на волю і цяпер знаходзіцца ў бясьпецы, паведамляе «Хрысьціянская візія».

Сяргея Мельянца затрымалі 19 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе, дзе адбываўся разгляд справы журналіста Ігара Карнея. Сяргей Мельянец прыйшоў на судовае пасяджэньне, каб малітоўна падтрымаць Ігара.

Яго судзілі паводле адміністрацыйнага артыкулу і пакаралі 13 днямі арышту. Прычыны і нагода перасьледу невядомыя. Пасьля адбыцьця 13 дзён адміністрацыйнага арышту Сяргея Мельянца арыштавалі яшчэ на 12 дзён. Абвінавачаньне невядомае.

Сяргей Мельянец — эвангельскі прапаведнік, актывіст, хрысьціянскі бард, бацька семярых дзяцей. Ён вядомы тым, што хадзіў на палітычныя судовыя працэсы ў Менску і публікаваў нататкі пра гэта ў Facebook.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG