Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура ўзмацніла абвінавачаньні мужчыну, падазраванаму ў згвалтаваньні беларускі Лізаветы ў цэнтры Варшавы


Пасланьне на беларускай мове відавочцам непадалёк ад месца трагедыі
Пасланьне на беларускай мове відавочцам непадалёк ад месца трагедыі

Пасьля нападу і згвалтаваньня ў лютым у цэнтры Варшавы празь некалькі дзён памерла 25-гадовая беларуска Лізавета.

Дорыян С., якога падазраюць у нападзе на беларуску Лізавету на вуліцы Журавяй у цэнтры Варшавы ў лютым, цяпер афіцыйна абвінавачаны ў забойстве з матывамі рабунку і гвалту. На перакваліфікацыю крымінальнай справы паўплывалі экспэртызы, праведзеныя над целам беларускі, піша RMF FM.

Першапачаткова ў пракуратуры заявілі, што ня маюць неаспрэчных доказаў таго, што напад стаў непасрэднай прычынай сьмерці жанчыны.

Цяпер сабраныя доказы дазволілі прад’явіць 23-гадоваму паляку абвінавачаньне ў забойстве.

Пасьля затрыманьня падазраванага па факце злачынства была заведзеная крымінальная справа паводле артыкулаў, зьвязаных са згвалтаваньнем і замахам на забойства.

На вуліцы Журавяй, у самым цэнтры польскай сталіцы, 25 лютага на беларуску Лізавету напаў мужчына ў масцы. Яна вярталася раніцай дадому, ён прыставіў да яе шыі нож, сілай адцягнуў да суседняй брамы, дзе зьбіў і згвалтаваў. Аголеную Лізавету, якая ляжала на сходах без прытомнасьці, знайшоў вартаўнік і паведаміў у паліцыю. Падазраваным аказаўся 23-гадовы грамадзянін Польшчы. Яго арыштавалі на тры месяцы. Яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.

1 сакавіка Лізавета памерла. Непасрэднай прычынай сьмерці стала гібель мозгу.

Пра трагедыю ў сацсетках выказваліся вядомыя палітыкі, журналісты і актывісты. У сацыяльных сетках пачалася акцыя #хопіцьгвалціць — пад гэтым цэтлікам людзі дзяліліся сваімі гісторыямі і развагамі пра сэксуальны гвалт.

Здарэньне ўразіла ня толькі суайчыньнікаў загінулай беларускі, але і грамадзян іншых краін. У галоўных польскіх СМІ тэма сьмяротнага згвалтаваньня Лізаветы штодня была адной з асноўных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG