Эўрапейскія праваабаронцы правялі ў Швайцарыі пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага і ўсіх беларускіх палітвязьняў.
Фатаздымкі з акцыі апублікавала арганізацыя Libereco.
61-гадовы палітзьняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» і нобэлеўскі ляўрэат за кратамі ўжо 1000 дзён. Жонка палітвязьня Натальля Пінчук расказала Associated Press, што апошнія паўгода Бяляцкі знаходзіцца ў адзіночнай камэры, нягледзячы на свае хранічныя захворваньні.
Цяперашні адрас Алеся Бяляцкага: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16.