Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гандлі Беларусі імпарт тавараў перавысіў іх экспарт. Адмоўнае сальда пакуль кампэнсуе продаж паслуг


Нацыянальны банк Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Нацыянальны банк Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Сальда ў гандлі таварамі склалася адмоўным і дасягнула мінус 399,2 мільёна даляраў у параўнаньні зь леташнім на ўзроўні мінус 342,5 мільёна даляраў.

Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў статыстыку замежнага гандлю краіны таварамі і паслугамі ў студзені-лютым 2024 году, зь якога вынікае, што замежнагандлёвы абарот таварамі і паслугамі склаў 14,9 мільярда даляраў — на 1,3% больш за ўзровень студзеня-лютага 2023 году.

Сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі склалася станоўчым — 23,1 мільёна даляраў супраць 126,6 мільёна даляраў у студзені-лютым 2023 году.

У першыя два месяцы 2024 году Беларусь экспартавала тавараў на 6,2 мільярда даляраў супраць 6 мільярдаў даляраў у аналягічны пэрыяд мінулага году, а імпартавала тавараў на 6,6 мільярда даляраў супраць 6,4 мільярда даляраў летась. Сальда ў гандлі таварамі склалася адмоўным і дасягнула мінус 399,2 мільёна даляраў у параўнаньні зь леташнім на ўзроўні мінус 342,5 мільёнаў даляраў.

Сёлета ў студзені-лютым Беларусь экспартавала паслуг на 1,273 мільярда даляраў, што на 3,9% менш аналягічнага пэрыяду мінулага году, а імпартавала — на 851,3 мільёна даляраў, што на 0,6% менш леташняга ўзроўню. Сальда ў гандлі паслугамі склалася станоўчым у памеры 422,3 мільёна даляраў супраць леташняга ўзроўню ў 469,1 мільёна даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG