Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады атрымалі магчымасьць ануляваньня дамэнаў «экстрэмісцкіх» рэсурсаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Улады Беларусі ўвялі новыя правілы карыстаньня дамэнамі ў сеціве.

Дамэнныя імёны інтэрнэт-рэсурсаў, уключаных у рэспубліканскі пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў», змогуць ануляваць. Пра гэта сьведчыць новы загад Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры Лукашэнку. Дакумэнт апублікавалі на Нацыянальным прававым партале.

Размова пра ідэнтыфікатары, зарэгістраваныя ў нацыянальнай дамэннай зоне. Ануляваць будуць пасьля рашэньня адміністратара нацыянальнай дамэннай зоны пасьля ўключэньня рэсурсу ў рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Пасьля ануляваньня запісу аб рэгістрацыі дамэннага імя яго ня будуць адміністраваць. Пасьля гэтага імя будзе недаступным для рэгістрацыі і будзе знаходзіцца ў асобным пераліку.

Уключыць дамэн у адмысловы пералік змогуць і ў мэтах нацыянальнай бясьпекі. Напрыклад, каб перадухіліць выкарыстаньне сукупнасьці літар, лічбаў, сымбаляў і слоў, якія не адпавядаюць агульнапрынятым маральна-этычным нормам, распальваюць сацыяльную, нацыянальную, рэлігійную і расавую варожасьць ці прапагандуюць гвалт або жорсткасьць.

У дакумэнце таксама прапісана, што выкарыстаньне дамэнных імёнаў, якія знаходзяцца ў адмысловым пераліку, дапускаецца толькі «ў інтарэсах нацыянальнай бясьпекі».

Акрамя таго, ААЦ легалізаваў магчымасьць забраць дамэн, калі ўладальнік асабіста не пацьвердзіць свае зьвесткі. Больш дэталёва апісаны мэханізм атрыманьня ў спадчыну дамэну ў выпадку сьмерці ўладальніка.

З нагоды выхаду гэтага загаду адзін з сайтаў, які пацярпіць ад навацыі — reform.by — адзначыў:

«Па-першае, пасьля ануляваньня дамэну мы ўключым сайт на дамэне reform.news. Ён таксама ўжо заблякаваны ў Беларусі, але непадкантрольны ўладам у Менску. Магчыма, будуць часовыя тэхнічныя праблемы пры пераезьдзе, але мы абяцаем усё хутка вырашыць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG