Чыгуначніка судзяць за «выдаваньне службовай таямніцы»
Як паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!», за выдаваньне службовай тайны 11 красавіка будуць судзіць чыгуначніка Мікалая Макрыцу, начальніка ўчастку правадной сувязі Віцебскай станцыі сыгналізацыі і сувязі.
Яго абвінавачваюць паводле артыкулу 375, ч. 2 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Наўмыснае выдаваньне службовай тайны»). Паводле гэтага артыкулу пагражае пакараньне ад абмежаваньня свабоды тэрмінам да 5 гадоў да пазбаўленьня волі на такі ж тэрмін.
Два гады таму Мікалай заняў першае месца ў ведамасным конкурсе моладзевых ініцыятываў.