Інфармацыя пра гэта зьявілася ў раскладзе суду. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў крымінальнага кодэксу Беларусі, піша «Медиазона».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, нагодай для затрыманьня беларуса сталі камэнтары ў Telegram. Ціханава абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі (артыкул 368 КК), уваходжаньні ў склад экстрэмісцкага фармаваньня (ч. 3 арт. 361-1 КК), распальваньні варожасьці (ч. 1 арт. 130 КК) і ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).
Больш за 15 гадоў таму Ціханаў скончыў Акадэмію МУС, працаваў участковым. Пасьля ён звольніўся па ўласным жаданьні і перайшоў у ІТ-сфэру. Беларуса затрымалі на мяжы: ён ехаў на радзіму на дзень нараджэньня маці і каб аформіць даверанасьць.