Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ураджэнец Беларусі абраны новым вайсковым сакратаром прэм’ер-міністра Ізраілю


Раман Гофман
Раман Гофман

Прэмʼер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу абраў брыгаднага генэрала Рамана Гофмана, ураджэнца Мазыра, сваім наступным вайсковым сакратаром. Цяпер кандыдатуру Гофмана павінен зацьвердзіць Генштаб, але папярэдняя згода ўжо атрыманая, пішуць ізраільскія СМІ.

Прэмʼер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу абіраў зь некалькіх кандыдатур, але спыніў свой выбар менавіта на ўраджэнцы Мазыра, які пасьля дзьвюх асабістых сустрэч, паводле яго паплечнікаў, «зрабіў на Нэтаньяху моцнае ўражаньне», паведамляе now14.co.il.

Верагодна, Раман Гофман зьменіць на пасадзе цяперашняга вайсковага сакратара Аві Гіля прыкладна празь месяц. З прызначэньнем Гофман даслужыцца да званьня генэрал-маёра.

Вайсковы сакратар кансультуе прэмʼер-міністра Ізраілю ў пытаньнях бясьпекі і абароны. Як пішуць ізраільскія СМІ, гэта адна з найважнейшых пасадаў у вайсковай герархіі Ізраілю.

Раман Гофман — ураджэнец беларускага Мазыра, прыехаў у Ізраіль у 1990 годзе ў 14-гадовым узросьце. Сямʼя пасялілася ў Ашдодзе. У 1995 годзе быў прызваны на службу ў бранятанкавыя войскі арміі абароны Ізраілю. Пасьля тэрміновай службы вырашыў працягваць вайсковую карʼеру. Браў удзел у некалькіх антытэрарыстычных апэрацыях. Ён стаў першым прадстаўніком масавай рэпатрыяцыі габрэяў з былога СССР, які дасягнуў званьня брыгаднага генэрала і атрымаў дывізію пад сваё камандаваньне.

27 кастрычніка 2022 году Гофман уступіў на пасаду камандзіра Нацыянальнага цэнту вучэньняў сухапутных войскаў. У кастрычніку 2023 году падчас уварваньня баевікоў ХАМАС на тэрыторыю Ізраілю Гофман ён атрымаў цяжкае раненьне і перанёс некалькі апэрацый.

Раман Гофман жанаты, у яго тры дачкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG