У Беларусі на канец 2023 году налічвалася 558 лякарняў — на 2,8% менш, чым у 2022-м (574), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту да Ўсясьветнага дня здароўя, які адзначаецца 7 красавіка.
Амбуляторна-паліклінічных арганізацый зарэгістравана 1394 (за год не зьмянілася). Колькасьць лекараў з практыкай — 41 256 (годам раней — 41 168; +0,2%), сярэдніх мэдычных работнікаў — 112 493 (112 702; –0,2%).
Стан свайго здароўя як «добры» або «здавальняючы» ацанілі 93,1% жыхароў ва ўзросьце 16 гадоў і старэйшыя (93,2%; –0,1%). Фізкультурай і спортам займалася 28,8% гэтай катэгорыі насельніцтва (27%; –1,8%).
Колькасьць навучэнцаў спэцыялізаваных навучальна-спартовых устаноў — 151 965 (148 800; +2,1%).
У краіне функцыянавала 56 спартовых манежаў (59; –5,1%), 178 стадыёнаў (177; –0,6%), 4523 спартзалі (4500; +0,5%), 366 басэйнаў (365; +0,3%), 349 хакейных пляцовак (376; –7,2%), 537 ціраў (560; -4,1%), 405 адкрытых тэнісных кортаў (403; +0,5%).
У 2023 годзе ў 462 (474; –2,5%) санаторна-курортных, аздараўленчых арганізацыях і іншых спэцыялізаваных месцах разьмяшчэньня адпачылі і аздаравіліся 1026 чалавек (934,2; +9,8%), сярод якіх грамадзян Беларусі — 81,6% (84%), замежнікаў — 18,4% (16%).
Мэдычныя паслугі аказвалі грамадзянам 147 дзяржаў (148; -0,7%).
За студзень — люты 2024 году ў Беларусі з розных прычынаў звольнена на 2,3% работнікаў больш, чым нанята — 86 191 супраць 84 248. У сфэры аховы здароўя — 5415 і 4827 адпаведна (на 12,2%).
На 1 сакавіка 2024 году дэфіцыт працаўнікоў на сталічным рынку працы склаў 34,6 тысячы чалавек. Паводле зьвестак Камітэту працы, занятасьці і сацыяльнай абароны Менгарвыканкаму, зь ліку адмыслоўцаў найбольш запатрабаваныя мэдычныя работнікі.