Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская мастачка стала ляўрэаткай конкурсу ілюстрацый у Вялікай Брытаніі


Скрыншот старонкі з афіцыйнага сайту, дзе апублікаваныя імёны перможцаў прэміі
Скрыншот старонкі з афіцыйнага сайту, дзе апублікаваныя імёны перможцаў прэміі

Беларуская мастачка Сьвятлана Сафія Дземідовіч стала ляўрэаткай брытанскага конкурсу ілюстрацый Cheltenham Illustration Awards 2023. Яе імя зьявілася ў ліку пераможцаў на афіцыйным сайце прэміі.

Прэмію Сьвятлана Сафія Дземідовіч атрымала за графічную сэрыю «Паштоўкі мінулых часоў», напісала сама мастачка ў Інстаграме:

Прэмія заснаваная ўнівэрсытэтам Глостэршыру, конкурс праводзіцца пад эгідай Pittville Press. Штогод прыходзіць больш за 800 заявак з усяго сьвету.

Адабраныя 60 прац аўтараў з розных краін будуць прадстаўленыя ў некалькіх галерэях і на мерапрыемствах па ўсёй Вялікай Брытаніі, уключаючы Лёнданскі кніжны кірмаш, а таксама іх апублікуюць у штогодніку Cheltenham Illustration Awards 2023 году, які будзе распаўсюджвацца сярод выкладчыкаў і выдаўцоў па ўсім сьвеце, гаворыцца на сайце прэміі.

Тэма сёлетняй выставы — «Узаемасувязь», акцэнт зроблены на візуальным аповедзе, які дае прастор уяўленьню і паказвае магчымасьці за межамі сёньняшняга моманту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG