Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці першай ахвяры каранавірусу ў Беларусі


Віктар Дашкевіч
Віктар Дашкевіч

Падзеі 31 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1889 — афіцыйнае адкрыцьцё Эйфэлевай вежы.

Парыж, Эйфэлева вежа
Парыж, Эйфэлева вежа

1940 — дванаццатай савецкай рэспублікай стала Карэла-Фінская ССР

1966 — у СССР ажыцьцёўлены пасьпяховы запуск першага ў сьвеце штучнага спадарожніка Месяца.

1967 — пасьля рашэньня Францыі аб выхадзе з вайсковай арганізацыі NATO штаб-кватэра Альянсу пераведзеная з Парыжу ў сталіцу Бэльгіі Брусэль.

1991 — На пазачарговай нарадзе кіраўніцтва арганізацыі краінаў Варшаўскай дамовы прынятае рашэньне аб скасаваньні вайсковых структураў гэтай арганізацыі.

У гэты дзень нарадзіліся

1596Рэнэ Дэкарт, францускі філёзаф і матэматык.

1685Ёган Сэбастыян Бах, нямецкі кампазытар.

1732Франц Ёзэф Гайдн, аўстрыйскі кампазытар.

1839Мікалай Пржавальскі, расейскі географ і падарожнік, паходзіў зь беларускага шляхецкага роду.

1926Джон Фаўлз, ангельскі раманіст і эсэіст.

1952Алег Мінкін, беларускі паэт і перакладчык.

У памяці

1727 Ісаак Ньютан, вялікі ангельскі навуковец.

1785Антоні Тызэнгаўз, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мэцэнат. Намаганьнямі Антонія Тызэнгаўза Горадня зрабілася месцам працы розных дзяржаўных установаў і шэрагу фабрык.

Антоні Тызэнгаўз
Антоні Тызэнгаўз

2019Натальля Санько, навуковец, выдавец, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

2020 Віктар Дашкевіч, заслужаны артыст Беларусі, адзін з заснавальнікаў тэатру «Лялька» ў Віцебску, першая ахвяра каранавірусу ў Беларусі.

Віктар Дашкевіч
Віктар Дашкевіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG