Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыпляматычнаму прадстаўніку Беларусі ў Вільні ўручылі ноту пратэсту праз выказваньні Лукашэнкі


Амбасада Беларусі ў Вільні
Амбасада Беларусі ў Вільні

Раней кіраўнік Беларусі, які ўтрымлівае ўладу ў выніку сфальшаваных выбараў і рэпрэсій супраць насельніцтва краіны, выказаўся пра магчымую вайну на тэрыторыі Літвы.

29 сакавіка Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі выклікала часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь Яраслава Хмыля і ўручыла яму ноту пратэсту. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні літоўскага міністэрства, піша Delfi.

У ноце выказваецца рашучы пратэст у сувязі з абнародаванымі 26 сакавіка словамі Аляксандра Лукашэнкі з камандзірамі войска Рэспублікі Беларусь, у якіх выказваюцца неабгрунтаваныя абвінавачаньні ў вайсковай пагрозе Беларусі нібыта з боку Літвы, выказваюцца інсынуацыі наконт неабароненасьці «Сувальскага калідору» і даюцца ўказаньні па падрыхтоўцы беларускага войска да магчымага супрацьстаяньня з краінамі Балтыі і Польшчы.

Міністэрства замежных спраў Літвы адзначыла, што падобныя заявы могуць быць зразуметыя як далейшая эскаляцыя агрэсіўнай замежнай палітыкі ўладаў Беларусі і зьяўляюцца абсалютна непрымальнымі.

МЗС Літвы запатрабавала ад Беларусі неадкладнага афіцыйнага тлумачэньня заявы Лукашэнкі і яшчэ раз нагадала, што Літва будзе рабіць усе магчымыя захады дзеля забесьпячэньня бясьпекі, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці сваёй краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG