Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтамабілісты, якія стаяць на мяжы ў Літве, паведамілі аб абмежаваньні руху ў Беларусь машын на транзытных нумарах


Літоўска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйнае фота
Літоўска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйнае фота

Раней Латвія і Польшча перасталі пускаць у Беларусь аўтамабілі на транзытных нумарах з аб’ёмам рухавіка ад 1,9 літра і больш, а таксама даражэйшыя за 50 тысяч эўра. У Літве пакуль не было ніякіх афіцыйных паведамленьняў з гэтай нагоды.

Аўтамабілісты, які стаяць у чарзе на мяжы на выезд зь Літвы ў Беларусь, паведамілі аб абмежаваньнях на ўезд на беларускую тэрыторыю для аўтамабіляў на транзытных нумарах з рухавіком больш за 1,9 літра і даражэйшыя за 50 тысяч эўра.

Як паведаміла выданьне «Люстэрка» па выніках вывучэньня паведамленьняў у розных тэлеграм-каналах, літоўскі бок перастаў выпускаць у Беларусь усе аўтамабілі з рухавіком 1,9 літра і электракары на транзытных нумарах.

«На шлягбаўме сказалі перадаць чарзе, каб не заяжджалі транзыты, будзе разварот. Стаяць чакаць дазволу. Іншым сказалі аб’яжджаць іх», — працытавала выданьне адзін з тэлеграм-каналаў.

Праз гэта перад мяжой утварыліся вялікія чэргі. У профільных чатах аўтамабілісты паведамлялі, што чарга практычна не рухаецца. На праходжаньне мяжы людзі, якія ехалі на машынах і ня мелі прыярытэту на першачарговы праезд, трацілі па 20−36 гадзін. Рух таксама затрымліваўся праз спробы аўтамабіляў на транзытных нумарах уклініцца ў чаргу.

Да 29 сакавіка пункты пропуску Літвы заставаліся адзінымі, празь якія аўтамабілі на транзытных нумарах маглі выехаць у Беларусь.

Раней Латвія і Польшча перасталі пускаць у Беларусь аўтамабілі на транзытных нумарах з аб’ёмам рухавіка ад 1,9 літра і больш, а таксама даражэйшыя за 50 тысяч эўра.

У Літве не было ніякіх афіцыйных паведамленьняў з гэтай нагоды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG