Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і Грузія выйшлі на футбольны чэмпіянат Эўропы


Грузінскія футбалісты сьвяткуюць перамогу над зборнай Грэцыі. Тбілісі, 26 сакавіка 2024
Грузінскія футбалісты сьвяткуюць перамогу над зборнай Грэцыі. Тбілісі, 26 сакавіка 2024

Беларуская нацыянальная зборная не прайшла адбору на Эўра-2024, а расейскую каманду адхілілі ад міжнародных чэмпіянатаў з прычыны вайны Расеі ва Ўкраіне.

Футбольная зборная Ўкраіны выйграла матч у зборнай Ісьляндыі — 2:1 і прайшла ў групавы турнір Эўра-2024.

Каманда Грузіі абгуляла Грэцыю ў сэрыі пэнальці і ўпершыню ў гісторыі выйшла ў групавы турнір чэмпіянату Эўропы — 4:2. У асноўны час каманды галоў не забілі.

Матчы фінальнай часткі чэмпіянату Эўропы пройдуць у Нямеччыне з 14 чэрвеня па 14 ліпеня. Эўра-2024 прымуць дзесяць гарадоў: Бэрлін, Дортмунд, Дзюсэльдорф, Франкфурт, Гельзэнкірхэн, Гамбург, Кёльн, Ляйпцыг, Мюнхэн і Штутгарт.

Зборная Нямеччыны ўжо кваліфікавалася на турнір у якасьці гаспадара, яшчэ 53 зборныя УЕФА, за выключэньнем Расеі, адхіленай за разьвязваньне вайны ва Ўкраіне, атрымалі права ўдзелу ў адборачным турніры чэмпіянату Эўропы ў футболе 2024 году.

Усе ўдзельнікі Эўра-2024:

  • Група А: Нямеччына, Шатляндыя, Вугоршчына, Швайцарыя.
  • Група В: Гішпанія, Харватыя, Італія, Альбанія.
  • Група С: Вялікая Брытанія, Славэнія, Сэрбія, Данія.
  • Група D: Польшча, Нідэрлянды, Францыя, Аўстрыя.
  • Група Е: Бэльгія, Славакія, Румынія, Украіна.
  • Група F: Партугалія, Турэччына, Грузія, Чэхія.

Беларуская нацыянальная зборная не прайшла адбору да Эўра-2024, згуляўшы ўнічыю матч у адказ супраць швайцарцаў.

Фінал чэмпіянату адбудзецца на бэрлінскім стадыёне Olympiastadion.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG