Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыгар зь BELPOL: Беларусь стала зборачным цэхам для арміі Расеі


Уладзімер Жыгар
Уладзімер Жыгар

Беларусь ператварылася ў зборачны цэх у інтарэсах Расеі, а ўсе машынабудаўнічыя прадпрыемствы Беларусі працуюць у інтарэсах расейскай арміі. Пра гэта ў інтэрвію «Свабодзе Premium» заявіў прадстаўнік арганізацыі BELPOL Уладзімер Жыгар.

На яго думку, вайна стала для Лукашэнкі вельмі пасьпяховым спосабам зарабляць грошы, паколькі беларускія прадпрыемствы маюць шмат замоваў з Расеі і дапамагаюць Крамлю абыходзіць санкцыі.

«Лукашэнка выбраў для сябе самую выгадную ролю, пры якой ён атрымлівае грошы, ён дае магчымасьць розным прадпрыемствам, ад малых да вялікіх, вырабляць прадукцыю, а людзі там атрымліваюць заробак. І гэта, у прынцыпе, задавальняе Крэмль, ён не настойвае на тым, каб рэжым Лукашэнкі са сваёй марыянэткавай арміяй удзельнічаў у вайне нароўні з расейскай. І пакуль Лукашэнка вельмі хоча захоўваць такі балянс. Калі, ня дай Бог, адбудзецца такі ж тэракт у Менску (як у Падмаскоўі. — РС), то гэта можа прывесьці да дысбалянсу. Лукашэнку могуць паспрабаваць схіліць да ўдзелу ў вайне», — кажа Жыгар.

Цалкам інтэрвію глядзіце ў відэафармаце на Youtube.

Прадстаўнік BELPOL анансаваў у бліжэйшыя некалькі месяцаў зрабіць публічнай інфармацыю пра тое, як Беларусь абслугоўвае патрэбы расейскай арміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG