Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць эўрапейскіх краін накіравалі свае прапановы ў Эўракамісію аб забароне паставак збожжа з Расеі і Беларусі


Эўракамісія ў Брусэлі (Бэльгія). Ілбстрацыйнае фота
Эўракамісія ў Брусэлі (Бэльгія). Ілбстрацыйнае фота

19 сакавіка стала вядома, што Эўрапейская камісія разглядае магчымасьць увядзеньня мыта на пастаўкі збожжа з Расеі і Беларусі, каб супакоіць фэрмэраў і некаторыя краіны Эўразьвязу.

Міністры сельскай гаспадаркі Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Чэхіі зьвярнуліся ў Эўрапейскую камісію з заклікам забараніць пастаўкі збожжа з Расеі і Беларусі ў Эўразьвяз.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства сельскай гаспадаркі Літвы, у звароце, ініцыяваным Літвой, таксама просяць забясьпечыць супрацу ўсіх краін Эўразьвязу для эфэктыўнага выкананьня такой забароны.

«Мы просім Эўракамісію прааналізаваць магчымасьць абмежаваньня паставак у Эўразьвяз харчовай прадукцыі паходжаньнем з Расеі і Беларусі. [...] Пакуль Расея вядзе супраць Украіны жорсткую незаконную вайну, яе збожжа працягвае паступаць на рынак Эўразьвязу. Напрыклад, у 2023 годзе ЭЗ імпартаваў 1,53 мільёна тон расейскага збожжа на 437,5 мільёна эўра», — сказаў літоўскі міністар Кястуціс Навіцкас.

Міністры сельскай гаспадаркі пяці эўрапейскіх краін падкрэсьлілі, што Расея выкарыстоўвае прыбытак ад паставак збожжа ў ЭЗ для фінансаваньня вайны з Украінай. Гэтыя сродкі выкарыстоўваюцца для вытворчасьці ракет, бесьпілётнікаў і іншай зброі, якая выкарыстоўваецца для зьнішчэньня цывільнай інфраструктуры, жылых дамоў і людзей.

«Як краіны ЭЗ мы лічым неабходным выканаць наш маральны абавязак спыніць любую гандлёвую дзейнасьць, якая магла б узмацніць здольнасьць Расеі і Беларусі, якая падтрымлівае яе, працягваць канфлікт ва Ўкраіне, асабліва таму, што частка расейскіх паставак можа ўключаць скрадзенае збожжа з акупаваных тэрыторый Украіны. Акрамя таго, расейскія пастаўкі ціснуць на ўнутраны рынак ЭЗ і непасрэдна канкуруюць з прадукцыяй фэрмэраў ЭЗ», — адзначаецца ў супольным звароце да Эўракамісіі.

19 сакавіка стала вядома, што Эўрапейская камісія разглядае магчымасьць увядзеньня мыта на пастаўкі збожжа з Расеі і Беларусі, каб супакоіць фэрмэраў і некаторыя краіны Эўразьвязу. Памер мыта можа скласьці 95 эўра за кожную тону збожжа. Апроч таго, мыта ў памеры 50 адсоткаў плянуюць увесьці на алейнае насеньне зь Беларусі і Расеі, а таксама на вырабленую з алейных расьлін прадукцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG