Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лукашэнка настальгуе па зьездах КПСС». Палітоляг тлумачыць, навошта Лукашэнку Ўсебеларускі народны сход


Палітоляг, гісторык Аляксандар Фрыдман. Усебеларускі народны сход. Каляж
Палітоляг, гісторык Аляксандар Фрыдман. Усебеларускі народны сход. Каляж

Дзеля чаго насамрэч Лукашэнку патрэбны Ўсебеларускі народны сход, які мае адбыцца пры канцы красавіка? Ці зможа ён адыграць пэўную ролю падчас магчымых будучых палітычных трансфармацый у Беларусі?

Ці варта дэмакратычным сілам прыглядацца, каб нейкім чынам заангажаваць людзей адтуль? Калі не Лукашэнка, то хто можа ўзначаліць УНС, і ці важная тут пэрсаналія? Пра гэта гаворым з палітычным аглядальнікам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Глядзіце размову на відэа цалкам

Тут фрагмэнты гутаркі

— Першае пасяджэньне так званага Ўсебеларускага народнага сходу, які пасьля ўнесеных у Канстытуцыю зьменаў атрымаў новыя паўнамоцтвы, адбудзецца 24–25 красавіка. Гэта асноўная тэма для дзяржаўных СМІ і прапагандыстаў цяпер. Можаце патлумачыць, дзеля чаго насамрэч Аляксандру Лукашэнку патрэбная гэтая структура?

— Гістарычна для Лукашэнкі склалася, што ён яго выкарыстоўваў, меў у ім палітычную патрэбу ў 1996 годзе, калі праводзіў рэфэрэндум. Потым гэта ўжо стала для яго такой традыцыяй. Тым больш што для яго вопыт з Усебеларускім сходам быў досыць пазытыўны. Ён рэклямаваўся як такога кшталту веча, беларускае ўспрыманьне «парлямэнтарызму». Таму невыпадкова, што ў 2020 годзе, калі ў Лукашэнкі былі досыць цяжкія часы, калі нават ён мусіў разважаць пра магчымасьці транзыту, магчымасьці захаваньня сваіх паўнамоцтваў, пераканфігурацыі ўсёй гэтай сыстэмы, ён невыпадкова зьвярнуўся да мадэлі з Усебеларускім народным сходам, якую ён для сябе бачыў, зь якой пасьпяхова працаваў.

І над ёй і пачалі працаваць, так бы мовіць, на ўсялякі выпадак. Можа спатрэбіцца. Калі што, то хай будзе. І ўсе адпаведныя структуры былі сфармаваныя да 2022 году, калі былі ўнесеныя зьмены ў Канстытуцыю і прайшоў так званы рэфэрэндум. Потым прыйшла вайна. Разам з вайной пачалася і іншая палітычная рэчаіснасьць. І сёньня асабліва гэта Лукашэнку ўжо так і не патрэбна, бо ён пачувае сябе ва ўладзе досыць утульна, у яго моцныя пазыцыі. Але гэта ўсё сфармавана. Куды ўжо падзенесься? Трэба праводзіць. Як мне падаецца, яны вырашылі проста паспрабаваць і паглядзець, як гэтая сыстэма са сходам працуе.

— У Аляксандра Лукашэнкі цалкам ляяльны кішэнны парлямэнт. Як пройдуць прэзыдэнцкія выбары 2025 году, засьведчыла цалкам стэрыльная выбарчая кампанія сёлета ў лютым падчас так званага адзінага дня галасаваньня. Навошта яшчэ адна паслухмяная структура з прызначаных людзей, якая запатрабуе грошай зь бюджэту?

— Грошы ў гэтым сэнсе для Лукашэнкі хутчэй пытаньне другаснае. Гэта і магчымасьць кансалідаваць намэнклятуру. Тыя людзі, якія туды трапяць, ім будзе паказана: вы частка дзяржавы, вы таксама бераце ўдзел у дзяржаўным кіраўніцтве і будаўніцтве. У гэтым сэнсе гэты сход шмат у чым нагадвае зьезды Камуністычнай партыі ў СССР. Можа Лукашэнку яшчэ нагадвае і Зьезд народных дэпутатаў у СССР, бо ягоная палітычная маладосьць прайшла менавіта ў гэтыя часы. Намэнклятуру можна кансалідаваць і аб’яднаць яшчэ мацней вакол сябе.

Акрамя таго, каб на ўсялякі выпадак было. Лукашэнка ня ведае, як будзе складацца далей яго палітычнае жыцьцё. Магчыма, калі гэты праект распрацоўваўся, ён зыходзіў з таго, што ён будзе вымушаны сысьці на гэтую пасаду. Цяпер такой неабходнасьці відавочна няма. Але гэтыя структуры існуюць, і ў Лукашэнкі ёсьць шанец паглядзець, як гэта працуе. Ці будзе ён задаволены, знаходзячыся адначасова на дзьвюх пасадах. Я нават не выключаю, што паступова УНС, калі Лукашэнку гэта больш патрэбна ня будзе, адыдзе на другі ці трэці плян, і гаворка пра яго паступова скончыцца.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG