Побач з консульствам Расеі ў Боне прайшла акцыя «Замачыць Пуціна», арганізаваная няўрадавай арганізацыяй беларусаў Нямеччыны (gUG Freedom for Belarus).
За акцыяй назіралі сотні людзей, якія стаялі ў чэргах, каб прыняць удзел у галасаваньні на выбарах прэзыдэнта Расеі.
Фармат акцыі — тачка з гноем, партрэт Пуціна, працяты віламі. Ідэю выкарысталі, каб ушанаваць памяць мастака Алеся Пушкіна, які раней у Беларусі зрабіў адпаведны пэрформанс з партрэтам Аляксандра Лукашэнкі.