Пра гэта паведамляе прэс-служба ліцэю.
У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся «шляхі павышэньня эфэктыўнасьці прафарыентацыйнай працы, пытаньні ідэалягічнай і выхаваўчай працы з моладзьдзю».
«Тацяна Паўлаўна таксама перадала рэктару БДУ Андрэю Дзьмітрыевічу Каралю калектыўны зварот супрацоўнікаў Ліцэю з прапановай аб прысваеньні навучальнай установе імя выдатнага ўраджэнца беларускай зямлі Фэлікса Эдмундавіча Дзяржынскага», — гаворыцца ў паведамленьні.
Мамчыц прызначылі дырэктарам ліцэю БДУ ў кастрычніку 2023 года. Раней яна працавала ў Інстытуце нацыянальнай бясьпекі, які рыхтуе кадры для КДБ.