«Сучасны комплекс дасьць магчымасьць памежнікам павысіць эфэктыўнасьць выкананьня задачаў гарантаваньня бясьпекі нашых рубяжоў», — заявілі ў Памежным камітэце.
Памежная застава — асноўны падразьдзел памежных войскаў, які ўваходзіць у склад памежнага атраду або камэндатуры і выконвае задачы беспасярэдняй і бесьперапыннай аховы пэўнага ўчастку дзяржаўнай мяжы.
- Апошнім часам памежны камітэт рэгулярна адкрывае новыя або рэканструяваныя памежныя заставы на паўднёвай мяжы дзяржавы. Так, у пачатку лютага 2024 году ў Янаўскім раёне адкрылі комплекс памежнай заставы «Махро», яна адносіцца да Пінскага памежнага атраду. 16 сьнежня 2023 году адкрылі памежную заставу «Альманы» Пінскага памежнага атраду.
- У 2022 годзе ў Беларусі ўздоўж украінскай мяжы былі ўзмоцненыя або ўладкаваныя новыя мабільныя заставы, у Новай Гуце пачалі будаваць буйную памежную заставы коштам больш за 23,7 млн рублёў.
- У кастрычніку 2022 году КДБ і Міністэрства абароны Беларусі заяўлялі, што ў лістападзе чакаецца атака на Беларусь з Украіны. Нібыта «незаконныя ўзброеныя фармаваньні», у тым ліку полк Каліноўскага, змогуць зайсьці на тэрыторыю Беларусі прыкладна ў маларыцкім кірунку «для дэстабілізацыі сытуацыі ў краіне».
- Беларускія памежнікі рэгулярна скардзяцца на «правакацыі» з боку ўкраінскіх калег: білборды на мяжы, вывешваньне бел-чырвона-белага сьцягу, «пудзіла Валеру», крыкі накшталт «Я зараз гранату кіну», мінаваньне мяжы і інш.