Дарадца Байдэна ў нацыянальнай бясьпецы Джэйк Саліван заявіў 12 сакавіка, што фінансаваньне надасьць Міністэрства абароны ЗША, якое заашчадзіла на кантрактах, паведамляе Reuters. Саліван удакладніў, што сродкі будуць выкарыстаныя для артылерыйскіх снарадаў і боепрыпасаў для рэактыўных сыстэмаў залпавага агню HIMARS. Але дапамогі хопіць усяго на некалькі тыдняў, дадаў дарадца Байдэна.
Гэта першы пакет дапамогі за некалькі месяцаў, у той час як законапраект, які прадугледжвае вылучэньне Ўкраіне больш за 60 мільярдаў даляраў, дагэтуль не займеў падтрымкі ўсяго Кангрэсу ЗША.
Белы дом спрабуе знайсьці спосабы накіраваць Украіне больш вайсковай дапамогі з таго часу, як ухваленае заканадаўцамі папярэдняе фінансаваньне скончылася ў канцы сьнежня.
- Сёлета Расея ўзмацніла атакі на фронце пры недахопе боепрыпасаў і ракет ва ўкраінскага войска.
- Ужо некалькі месяцаў улады ЗША, якія лічацца найбуйнейшай крыніцай вайсковай дапамогі для Ўкраіны з пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня, ня могуць дамагчыся ўхваленьня паставак новай зброі ў краіну з прычыны тупіковай сытуацыі ў Кангрэсе. Прыняцьцю адпаведнага законапраекту перашкаджаюць рэспубліканцы — прыхільнікі экс-прэзыдэнта Дональда Трампа. Яны ўвязваюць пытаньне зь мерамі бясьпекі на паўднёвай мяжы.
- Прадстаўнікі амэрыканскай выведкі заявілі 11 сакавіка Кангрэсу, што калі Злучаныя Штаты не адправяць дапамогу Ўкраіне ў бліжэйшы час, Узброеным сілам Украіны будзе цяжка спыніць наступ Расеі.