Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяне Індыі расказалі, як іх затрымалі ў Беларусі, перадалі Расеі і прымусілі ваяваць ва Ўкраіне


Сямёра грамадзян Індыі запісалі відэазварот, у якім расказалі, што іх прымушаюць удзельнічаць у вайне ва Ўкраіне на баку Расеі. Відэа апублікавала ў сацыяльнай сетцы Х журналістка індыйскага выданьня NDTV Ума Судгір, піша «Настоящее время».

З словаў мужчын, яны прыехалі ў Расею ў канцы сьнежня 2023 году ў якасьці турыстаў. Пасьля гэтага нейкі турагент нібыта прапанаваў ім наведаць Беларусь, яны пагадзіліся.

«Мы ня ведалі, што нам патрэбная віза. Калі мы прыбылі ў Беларусь, агент папрасіў у нас грошы, а потым зьнік», — кажа адзін з мужчын (пераклад на ангельскую мову прыводзіць NDTV).

Пасьля прыбыцьця ў Беларусь грамадзян Індыі, паводле іх словаў, затрымала міліцыя. Пасьля гэтага турыстаў перадалі расейскім уладам, якія прымусілі іх падпісаць дакумэнты на расейскай мове. Мужчыны пакінулі свае подпісы, хоць не маглі перакласьці тэкст дакумэнтаў.

Пасьля гэтага, паводле зьвестак індыйскага выданьня News 18, грамадзяне Індыі 15 дзён праходзілі вайсковае навучаньне, а потым іх адправілі ў «месца, дзе ідзе вайна». Як паведамляе NDTV, мужчынам патлумачылі, што альтэрнатывай вайсковай службе магло стаць турэмнае зьняволеньне на 10 гадоў.

Судгір, якая апублікавала відэазварот, піша, што грамадзян Індыі «ў кожны момант могуць накіраваць ваяваць».

У лютым 2024 году ўлады Індыі паведамілі, што спрабуюць вярнуць дадому каля 20 грамадзян краіны, якія затрымаліся ў расейскім войску. Газэта The Moscow Times піша, што яны маглі трапіць у Расею не як турысты, а ў якасьці «дапаможнага пэрсаналу ці памагатых». Паводле выданьня, некалькім грамадзянам Індыі нібыта прапаноўвалі працаваць прыбіральнікамі ў Маскве, але пасьля прыезду адправілі ў цэнтар вайсковай падрыхтоўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG