Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна сьмерці Сталіна


Ёсіф Сталін
Ёсіф Сталін

Падзеі 5 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

5 сакавіка 1953 году на сваім лецішчы пад Масквой памёр Ёсіф Сталін, кіраўнік СССР і адзін з самых крывавых дыктатараў у гісторыі чалавецтва. Неўзабаве пасьля ягонай сьмерці прыпыніліся масавыя рэпрэсіі, якія працягваліся некалькі дзесяцігодзьдзяў.

Нават савецкая камісія, якая працавала пасьля яго смерці, ацаніла лічбу ахвяр «Вялікага тэрору» ў 1 млн 548 тыс. 366 арыштаваных і 681 692 расстраляных. 25 мільёнаў чалавек, паводле камісіі, зазналі за сталінскім часам рэпрэсіі.

У гэты дзень

1279 — перамога войска ВКЛ на чале з Трайдзенем над ордэнскім войскам у бітве пры Ашэрадэне.

1940 — Палітбюро ЦК ВКП(б) прыняло рашэньне аб расстрэле ваеннапалонных польскіх афіцэраў, якія знаходзіліся ў савецкіх турмах. Іх расстралялі ў Катынскім лесе.

1946 — экс-прэм’ер Вялікай Брытаніі Ўінстан Чэрчыль у амэрыканскім горадзе Фултане выступіў з прамовай аб стратэгіі, якой павінен прытрымлівацца Захад у стасунках з СССР.

1948 — у Празе арыштоўваюць Янку і Ларысу Геніюшаў.

1970 — уступіла ў сілу «Дамова аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі».

У гэты дзень нарадзіліся

1777Юзаф Маралёўскі, паэт, выкладчык езуіцкіх калегіюмаў Беларусі.

1871Роза Люксэмбург, камуністка, тэарэтык марксізму, сузаснавальніца Сацыял-дэмакратычнай партыі Каралеўства Польскага і Літвы, Камуністычнай партыі Нямеччыны.

1887 Казiмiр Машынскi, этнограф, фальклярыст, мовазнаўца, дасьледнік Палесься.

1895 Аляксандар Каваленя, археоляг, ахвяра сталінізму.

1896 Кандрат Крапіва, беларускі савецкі пісьменьнік, байкапісец.

Кандрат Крапіва
Кандрат Крапіва

1910 Аўген Калубовіч (Каханоўскі), беларускі гісторык, палітычны дзеяч.

Аўген Калубовіч
Аўген Калубовіч

1930Павал Сьцяцко, мовазнаўца.

1951Галіна Гарэлава, кампазытарка.

1953 Віктар Сырыца, гісторык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

У памяці

1940 Аляксандар Сержпутоўскі, беларускі фальклярыст, этнограф, публіцыст, мовазнавец.

2000Мікола Ермаловіч, гісторык, аўтар гістарычнай канцэпцыі аб беларускім характары Вялікага Княства Літоўскага (загінуў).

Мікола Ермаловіч
Мікола Ермаловіч

2013Валянцін Грыцкевіч, беларускі лекар, грамадзкі дзеяч.

2013 Уга Чавэс, прэзыдэнт Вэнэсуэлы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG