На гэтым тыдні Лукашэнка лятаў у Казань, а таксама правёў «пашыраную нараду з кіруючым складам дзяржаўных органаў сыстэмы забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі».
Але выглядала нарада як надзвычайная. Пра гэта сьведчыла ня толькі поўная заля людзей з пагонамі на плячах, але і тон выступу Лукашэнкі.
Чаму выбары дэпутатаў 2024 у Беларусі ператвараюцца ў спэцапэрацыю для сілавікоў, разважае Валер Карбалевіч.