Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень нараджэньня Казімера Малевіча 


Казімер Малевіч. Аўтапартрэт (фрагмэнт карціны)
Казімер Малевіч. Аўтапартрэт (фрагмэнт карціны)

Падзеі 23 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

23 лютага 1878 году нарадзіўся Казімер Малевіч, вядомы мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве.

За спадчыну Казімера Малевіча спрачаецца цэлы шэраг дзяржаў, дасьледчыкі сьмела прылічаюць яго да расейцаў, украінцаў, палякаў. І толькі Беларусь, дзе Казімер зьявіўся на сьвет і абясьсьмерціў сябе першымі «супрэмусамі», «архітэктонамі» ды філязофскімі развагамі, дэманструе сваю памяркоўнасьць. Пра тутэйшасьць Казімера Малевіча сьведчаць і спэцыфічныя адметнасьці роднага краю, адлюстраваныя ў мастацкіх творах рознага часу. У ліку такіх рысаў — выявы бел-чырвона-белага сьцяга і колеравае спалучэньне белага і чырвонага.

Казімер Малевіч. Cупрэматызм з чырвоным чатырохвугольнікам
Казімер Малевіч. Cупрэматызм з чырвоным чатырохвугольнікам

Сёньня карціны Казімера Малевіча ацэньваюцца ў дзясяткі мільёнаў даляраў, але сам ён 80 гадоў таму памёр хворым жабраком — фармальна лічыўся кіраўніком «навуковай лябараторыі мастацтва» ў Рускім музэі, а насамрэч аддаваў канцы ў цеснай каморцы вартаўніка.

Гэты дзень у гісторыі

1866 — Аўстрыя і Прусія заключылі праскі мір, заклаўшы падмурак фармаваньня Нямеччыны.

1917 — пачатак Лютаўской рэвалюцыі ў Расеі.

1941 — упершыню атрымалі плютоній.

1944 — Сталін скасаваў Чачэна-Інгускую аўтаномную рэспубліку. Пачалося інтэрнаваньне соцень тысяч чачэнцаў і інгушоў у Сярэднюю Азію.

У гэты дзень нарадзіліся

1808 Пётар Кірэеўскі, расейскі публіцыст, архэоляг, фальклярыст, славянафіл.

1874Канстанцін Пятс, першы прэзыдэнт Эстоніі.

1891Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнаўца, крытык, пэдагог.

1907 Станіслаў Станкевіч, беларускі літаратуразнаўца, грамадзкі дзеяч.


1929Алексій II, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі.

1931Яўген Бабосаў, беларускі філёзаф.

1935Яўген Лугін, вайсковец, заснавальнік і кіраўнік Сялянскай партыі, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х гадоў.

1954Віктар Юшчанка, прэзыдэнт Украіны (2005–2010).

Віктар Юшчанка
Віктар Юшчанка

У памяці

1766Станіслаў Ляшчынскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1855Карл Фрыдрых Гаўс, нямецкі матэматык, астраном і фізык.

1864Людвік Зьвяждоўскі, вайсковец, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў, ахвяра расправы расейскіх калянізатараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG