Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хворы на рак палітвязень і старшыня партыі БНФ Кастусёў скардзіцца на здароўе


Рыгор Кастусёў
Рыгор Кастусёў

Старшыня ліквідаванай Партыі БНФ Рыгор Кастусёў цяпер знаходзіцца ў турме № 1 у Горадні, паведаміў 17 лютага яго зяць Дзьмітрый Антончык.

Пра гэта піша «Позірк».

«Паводле апошняй інфармацыі, у камэры [ён] адзін, — напісаў сваяк палітвязьня на сваёй старонцы ў „Фэйсбуку“. — Скардзіцца на здароўе. Кажа, што апошнія два месяцы ў „Ваўчыных норах“ (калёнія № 22 у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласьці. — „Позірк“.) былі вельмі цяжкія. Доўгі этап у Горадню таксама падкасіў здароўе».

15 студзеня суд Івацэвіцкага раёна пастанавіў замяніць Кастусёву рэжым утрыманьня на турэмны. Летась у лістападзе Антончык паведамляў, што мужчына знаходзіцца ў памяшканьні камэрнага тыпу, у чэрвені і ліпені палітыка сама меней чатыры разы адпраўлялі ў штрафны ізалятар на 10 сутак. Яго пазбавілі спатканьняў са сваякамі, у яго адабралі асабістыя запісы і кантакты для перапіскі.

66-гадовы Кастусёў, які пакутуе на анкалягічнае захворваньне, знаходзіцца ў няволі з 12 красавіка 2021 года. Яму прысудзілі 10 гадоў пазбаўленьня волі паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам) у рамках палітычна матываванай «справы змоўшчыкаў». Кастусёў віну не прызнаў.

14 жніўня 2023 года Вярхоўны суд ліквідаваў Партыю БНФ. Палітычная структура, пазбаўленая рэгістрацыі ў Беларусі, працягвае існаваць, яе суб’ектнасьць прызнаецца на міжнародным узроўні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG