Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Расеі адхіліў першую скаргу Надзеждзіна, які дамагаецца рэгістрацыі кандыдатам на выбарах прэзыдэнта


Барыс Надзеждзін
Барыс Надзеждзін

Цяпер Барыс Надзеждзін зьбіраецца аспрэчыць рашэньне Вярхоўнага суду.

Вярхоўны суд Расеі адхіліў пазоў Барыса Надзеждзіна, які спрабаваў аспрэчыць форму сьпісу зьбіральнікаў подпісаў для рэгістрацыі кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах.

Як паведаміла расейская служба Радыё Свабода, Барыс Надзеждзін адстойваў права зьбіральніка подпісаў, заверанага натарыюсам у адным рэгіёне, зьбіраць подпісы выбарнікаў, прапісаных у іншых рэгіёнах Расеі.

Цяпер Барыс Надзеждзін зьбіраецца аспрэчыць рашэньне Вярхоўнага суду.

Раней ЦВК Расеі забракавала вялікую колькасьць подпісаў у падтрымку Надзеждзіна менавіта за неадпаведнасьць рэгіёну зібіральніка рэгіёну збору подпісаў.

Паводле Барыса Надзеждзіна, такім чынам ЦВК перавысіла свае паўнамоцтвы.

Барыс Надзеждзін быў адзіным прэтэндэнтам у кандыдаты на прэзыдэнта Расеі, які мае антываенную пазыцыю і выступае супраць палітыкі цяперашняга прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

8 лютага ЦВК Расеі адмовіла яму ў рэгістрацыі, паколькі колькасьць забракаваных подпісаў перавысіла 15% пры дазволеных 5%.

Электаральныя экспэрты ўжо шмат гадоў крытыкуюць збор подпісаў як падставу для допуску да выбараў праз магчымасьць зьняць прэтэндэнта з фармальных прычын.

Галасаваньне на выбарах прэзыдэнта Расеі адбудзецца з 15 да 17 сакавіка 2024 году. Выбары ў Расеі незалежныя назіральнікі і экспэрты ацэньваюць як несвабодныя і несумленныя. Улады ўмешваюцца ў выбарчы працэс, ствараюць перавагі праўладным кандыдатам, а ў шэрагу выпадкаў мова ідзе аб наўпроставай фальсыфікацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG