Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін падпісаў закон аб канфіскацыі маёмасьці за «фэйкі пра расейскую армію»


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон аб канфіскацыі маёмасьці ў асуджаных па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу РФ, у тым ліку «аб фэйках пра расейскую армію».

Законапраект унесьлі ў Дзярждуму Расеі 22 студзеня, а 31 студзеня яго аднагалосна прынялі. 7 лютага яго ўхваліў Савет Фэдэрацыі РФ.

Цяпер расейскія ўлады змогуць канфіскоўваць «грошы, каштоўнасьці і іншую маёмасьць», калі яны выкарыстоўваліся або прызначаліся для «дзейнасьці, накіраванай супраць бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі».

У законе пералічваюцца некалькі артыкулаў, у асуджаных паводле якіх могуць канфіскаваць маёмасьць. Сярод іх — распаўсюджваньне так званых «фэйкаў аб расейскай арміі», дэзэртэрства, невыкананьне загаду, удзел у непажаданай арганізацыі, а таксама «публічныя заклікі, накіраваныя супраць бясьпекі дзяржавы». Большасьць гэтых артыкулаў дадалі ў Крымінальны кодэкс або ўзмацнілі пакараньне па іх пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў лютым 2022 году.

Паводле старшыні Дзярждумы Вячаслава Валодзіна, прынятае рашэньне «дазволіць караць тых, хто вядзе дзейнасьць супраць сваёй краіны» — пазбаўляць ганаровых званьняў, канфіскоўваць іх маёмасьць, грошы і іншыя каштоўнасьці.

Пры гэтым Крымінальны кодэкс РФ прадугледжвае, што канфіскаваць можна толькі маёмасьць, атрыманую ў выніку ўчыненьня злачынства, або маёмасьць, якая выкарыстоўваецца для яго ўчыненьня.

Фэйкамі пра расейскую армію расейскія суды прызнаюць паведамленьні пра вайну ва Ўкраіне, якія не супадаюць з вэрсіяй Мінабароны РФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG