Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэктар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту заявіў аб сыходзе з пасады


Кшыштаф Рыбіньскі.
Кшыштаф Рыбіньскі.

Рэктар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Кшыштаф Рыбіньскі паведаміў пра сваё рашэньне пакінуць пасаду.

Адстаўка, як вынікае з разасланага ім інфармацыйнага ліста выкладчыкам ЭГУ, павінна адбыцца 29 лютага 2024 году.

Кшыштаф Рыбіньскі патлумачыў сваё рашэньне, якое

«прыйшло пасьля доўгіх разважаньняў», «неабходнасьцю засяродзіцца на надзённых праблемах са здароўем, як асабістых, так і ў маёй сям’і».

Таксама ён сьцьвярджае, што пры яго кіраўніцтве палепшылася фінансавая база ўнівэрсытэту:

«Разам нам атрымалася забясьпечыць значнае павелічэньне фінансаваньня, было сабрана 4 мільёны эўра для мэтавага фонду, 2,5 млн эўра на бягучыя і новыя праекты і дадатковыя 0,5 млн эўра заявак, рашэньні па якіх чакаюцца вясной».

Як паведаміў Свабодзе адзін з выкладчыкаў ЭГУ, там

«не чакалі такога кроку рэктара, цяпер ва ўнівэрсытэце ідзе сэсія, ёсьць трывогі і пагрозы ад афіцыёнзых СМІ, мае месца крызіс у літоўска-беларускіх дачыненьнях».

У Беларусі прапагандысты пагражаюць прызнаць ЭГУ экстрэмісцкай структурай.

  • У ЭГУ вучыцца каля 1500 студэнтаў, працуе больш за 100 выкладчыкаў. Большасьць студэнтаў (каля 80 працэнтаў) — беларусы. Сярод выкладчыкаў таксама шмат беларусаў. Апошнім часам ва ўнівэрсытэт паступіла шмат уцекачоў з Украіны.
  • Кшыштаф Рыбіньскі ў мінулым — віцэ-прэзыдэнт Нацыянальнага банку Польшчы, а таксама рэктар ВНУ ў Польшчы і Казахстане. Да выкананьня абавязкаў рэктара ЭГУ ён прыступіў у красавіку 2023 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG