Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі прымусілі ўдзельніцу пратэстаў на камэру цалаваць чырвона-зялёны сьцяг


Чырвона-зялёная сымболіка на вуліцах Менску, архіўнае фота
Чырвона-зялёная сымболіка на вуліцах Менску, архіўнае фота

ГУБАЗіК прыдумаў, як яшчэ зьдзекавацца з затрыманых людзей.

«Пакаяльнае» відэа з жанчынай апублікаваў праўладны тэлеграм-канал, заўважылі праваабаронцы.

Сілавікі сьцьвярджаюць, што затрыманая жанчына ўдзельнічала ў акцыях пратэсту і пісала паведамленьні ў «экстрэмісцкіх» чатах. Яе прымусілі на камэру пацалаваць дзяржаўны сьцяг Беларусі.

Чырвона-зялёны сьцяг, крыху зьмененую форму сьцяга БССР, прынялі на рэфэрэндуме ў 1995 годзе, які шэраг дэпутатаў і палітычных экспэртаў называюць незаконным. Чырвона-зялёным сьцягам замянілі гістарычны нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG