Дата дня
Пяць гадоў таму, 3 лютага 2019 году, памёр Васіль Сёмуха, перакладчык, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
Таксама ў гэты дзень
1919 — на Ўсебеларускім зьезьдзе Саветаў была прынятая першая Канстытуцыя БССР.
1926 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Беларускае слова», выданьня Часовай беларускай рады, потым Беларускай нацыянальнай рады.
1927 — у мястэчку Косава польскія ўлады расстралялі мірную дэманстрацыю людзей, якія выступалі ў абарону Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
1993 — Вярхоўны Савет Беларусі адмяніў уласную пастанову аб прыпыненьні дзейнасьці Кампартыі Беларусі. За аднаўленьне дзейнасьці КПБ прагаласавала камуністычная большасьць парлямэнту.
У гэты дзень нарадзіліся
1952 — Алег Манаеў, беларускі сацыёляг.
У памяці
1468 — Ёган Гутэнбэрг, пачынальнік кнігадрукаваньня.
1964 — Станіслаў Станкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзяяч, паэт, выдавец.
1989 — Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар.