Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У эміграцыі памёр гарадзенец, які ў 2020 годзе адзіны публічна далучыўся да страйку на тытунёвай фабрыцы


Пратэсты на тытунёвай фабрыцы, Горадня, 19 жніўня 2020 году
Пратэсты на тытунёвай фабрыцы, Горадня, 19 жніўня 2020 году

30 студзеня ў польскім Быдгашчы памёр 42-гадовы горадзенец Аляксандар Куваньнікаў. Ён зьехаў у Польшчу, ратуючыся ад палітычнага перасьледу.

Пра ягоную сьмерць напісалі сябры, паведамляе выданьне Hrodna.life. Прычына сьмерці не паведамляецца.

У Аляксандра Куваньнікава за мяжой засталася жонка Жанна і чацьвёра дзяцей, у Беларусі — маці.

У 2020 годзе Аляксандар быў адзіным, хто публічна далучыўся да страйку 14 лістапада. Яго звольнілі 20 лістапада.

«Цяпер перад Жаннай стаіць шэраг цяжкіх задач, зьвязаных з пахаваньнем. Магчыма, цела будзе перавезенае ў Беларусь», — напісаў знаёмы Аляксандра.

Дапамагчы сям'і можна па спасылцы.

Аляксандар Куваньнікаў працаваў чысьцільшчыкам абсталяваньня на Горадзенскай тытунёвай фабрыцы. 14 лістапада 2020 году ён паведаміў кіраўніцтву прадпрыемства, што абвяшчае страйк. Праз шэсьць дзён яго звольнілі паводле артыкула за невыкананьне працоўных абавязкаў. У 2021 годзе яго шукалі сілавікі — прыходзілі да ягонай тады 62-гадовай маці.

Паводле ранейшага расповеду Куваньнікава, у жніўні 2020 году ліст да кіраўніцтва вобласьці з патрабаваньнем свабодных выбараў і спыненьня міліцэйскага гвалту падпісалі 150 з 900 супрацоўнікаў тытунёвай фабрыкі. Паводле Аляксандра, празь пяць дзён пасьля адпраўкі ліста ідэю страйку падтрымалі 25–30 чалавек. У выніку ў лістападзе 2020 году страйк абвясьціў ён адзіны. Праз пратэсты з фабрыкі сышлі яшчэ каля 20 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG