Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 31 студзеня ўводзяцца зьмены ў выдачы візаў па «картах паляка»


З 31 студзеня беларусам, якія атрымліваюць польскія візы на падставе «карты паляка», у пашпарты будуць ставіць візавыя налепкі з мэтай паездкі нумар 23, а не 18.

Уступае ў сілу адпаведнае распараджэньне міністра ўнутраных спраў.

Пра гэта паведамляе выданьне MOST Media.

Першапачаткова мера абмяркоўвалася для абароны беларускіх грамадзян польскага паходжаньня. Да апошняга часу тым, хто атрымлівае візы на падставе «карты паляка», у пашпарты ўклейваліся візавыя налепкі з мэтай выдачы «18». Таму пры перасячэньні мяжы такіх грамадзян можна было адсачыць.

Між тым у Беларусі запусьцілі кампанію прымусу да адмовы ад «картаў паляка». У Польшчы вырашылі, што калі ў візаў на падставе гэтага дакумэнту ня будзе асобнай «пазнакі», то выдзеліць уладальнікаў «картаў паляка» будзе цяжэй.

Новыя правілы будуць распаўсюджвацца на новыя і раней пададзеныя, але не разгледжаныя заяўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG