У Міністэрстве замежных спраў Расеі паведамілі, што ў Беларусі жывуць 25 713 расейскіх пэнсіянэраў.
Яны зьяўляюцца грамадзянамі Расеі і атрымліваюць пэнсію ад расейскай дзяржавы.
Як вынікае з адказу афіцыйнай прадстаўніцы МЗС Расеі Марыі Захаравай на пытаньне аб схеме пералічэньня ў Беларусь пэнсій з Расеі, у Беларусі жыве 31 пэнсіянэр сілавых структур.