Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы паведамілі, што ў Наваполацкай калёніі ўспышка грыпу


Адна з калёній у Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Адна з калёній у Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Вядома, што захварэлі сотні вязьняў.

У Наваполацкай папраўчай калёніі № 1, верагодна, успышка грыпу, паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал «MAYDAY TEAM».

Згодна з паведамленьнем, мэдчастка калёніі перапоўненая, а ў некаторых атрадах (2-м і 10-м) прастудныя захворваньні мае палова асуджаных. Гэта сотні чалавек.

З прычыны эпідэміі вязьням Наваполацкай ПК-1 адмененыя тэлефонныя званкі.

Наваполацкая папраўчая калёнія № 1 вядомая як адна з самых жорсткіх у Беларусі. Тут утрымліваюць Віктара Бабарыку, Ігара Лосіка і Андрэя Кузьнечыка, агулам каля 190 палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG