Як піша «Зеркало», найбольшую колькасьць намінацый — 13 — атрымала стужка Крыстафэра Нолана «Апэнгеймэр». У фільма Ёргаса Лантымаса «Бедныя няшчасныя» — 11 намінацый, у драмы Марціна Скарсэзэ «Забойцы кветкавага месяца» і «Барбі» Грэты Гервіг — па 10 намінацый.
Намінацыі ў асноўных катэгорыях выглядаюць наступным чынам.
Найлепшая мужчынская роля:
- Брэдлі Купэр, «Маэстра»
- Колман Дамінга, «Растын»
- Пол Джамаці, «Пакінутыя»
- Кіліян Мэрфі, «Апэнгеймэр»
- Джэфры Райт, «Амэрыканскае чытво»
Найлепшая мужчынская роля другога пляну:
- Стэрлінг Браўн, «Амэрыканскае чытво»
- Робэрт Дэ Ніра, «Забойцы кветкавага месяца»
- Робэрт Даўні-малодшы, «Апэнгеймэр»
- Раян Госьлінг, «Барбі»
- Марк Руфала, «Бедныя няшчасныя»
Найлепшая жаночая роля:
- Анэт Бэнінг, «Даяна Найед»
- Лілі Глэдстоўн, «Забойцы кветкавага месяца»
- Сандра Хюлер, «Анатомія падзеньня»
- Кэры Маліган, «Маэстра»
- Эма Стоўн, «Бедныя няшчасныя»
Найлепшая жаночая роля другога пляну:
- Эмілі Блант, «Апэнгеймэр»
- Даніэль Брукс, «Колер лілёвы»
- Амэрыка Фэрара, «Барбі»
- Джодзі Форстэр, «Даяна Найед»
- Давайн Джой Рэндальф, «Пакінутыя»
Найлепшы ігравы фільм:
- «Амэрыканскае чытво»
- «Анатомія падзеньня»
- «Барбі»
- «Пакінутыя»
- «Забойцы кветкавага месяца»
- «Маэстра»
- «Апэнгеймэр»
- «Мінулыя жыцьці»
- «Бедныя няшчасныя»
- «Зона інтарэсаў»
Найлепшы рэжысэр:
- Жустын Трые, «Анатомія падзеньня»
- Марцін Скарсэзэ, «Забойцы кветкавага месяца»
- Крыстафэр Нолан, «Апэнгеймэр»
- Ёргас Лантымос, «Бедныя няшчасныя»
- Джонатан Глейзэр, «Зона інтарэсаў»
Найлепшы ігравы фільм на замежнай мове:
- «Я — капітан», Італія
- «Ідэальныя дні», Японія
- «Таварыства сьнегу», Гішпанія
- «Настаўніцкая», Нямеччына
- «Зона інтарэсаў», Вялікая Брытанія
У 2021 годзе беларускі фільм «Возера радасьці» трапіў у лонг-ліст прэміі «Оскар» — у катэгорыі «Найлепшы гульнявы кароткамэтражны фільм». Беларуская стужка тады трапіла ў пашыраны ліст прэтэндэнтаў адразу ў чатырох намінацыях:
- Найлепшы фільм
- Найлепшая акторка
- Найлепшая мужчынская роля
- Найлепшыя здымкі
Фільм «Возера радасьці», галоўную ролю ў якім згуляла Анастасія Пляц, здымалі ў вёсках Ляхавіцкага раёну на Берасьцейшчыне. Кінатвор па рамане пісьменьніка Віктара Марціновіча расказвае гісторыю 9-гадовай Ясі, у якой памерла маці. Бацька вырашыў уладкоўваць сваё асабістае жыцьцё з новай жонкай, а дачку адправіў у інтэрнат. Але аднойчы дзяўчынка вярнулася. У канцы кастрычніка 2020 году кінастужка Аляксея Палуяна перамагла на фэстывалі кароткамэтражнага кіно ў Лос-Анджэлесе L.A. Shorts International Film Festival.