Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць працаўнікоў маёнтку Падароск спынілі крымінальную справу, але сам маёнтак ва ўладальніка забралі


Палац у Падароску.
Палац у Падароску.

Прадпрымальнік і мэцэнат Павал Падкарытаў прайшоў праз два судовыя працэсы, якія расьцягнуліся на 6 пасяджэньняў, але ў выніку ня змог захаваць маёнтак.

Сёньня ён паведаміў у Фэйсбуку, што крымінальную справу супраць працаўнікоў маёнтку спынілі.

«Як той казаў, адна навіна добрая, іншая — благая. Крымінальная справа супраць працаўнікоў Маёнтак Падароск — спыненая за адсутнасьцю складу злачынства. Аддзел культуры забраў будынкі былой сядзібы Бохвіцаў. Прысабечыў паралельна яшчэ і чужой маёмасьці».

Паводле Паўла Падкарытава, чужая маёмасьць — гэта недабудаваныя, не далучаныя да будынкаў і ня ўведзеныя сеткі водаправоду і каналізацыі. Гэта ягоная маёмасьць, якую ён не купляў у Аддзелу культуры і якую не павінен быў вяртаць, паколькі яна не ўваходзіць у склад набытай раней нерухомасьці.

На думку прадпрымальніка, судовы выканаўца і аддзел культуры райвыканкаму перавысілі мандат, які ім даў суд.

Прадпрымальнік будзе абскарджваць рашэньне ўладаў.

Павал Падкарытаў на працягу 10 гадоў укладаў грошы ў рэканструкцыю сядзібы. «Грошы будуць ляжаць у зямлі і чакаць гаспадара, — кажа ён. — Спадзяюся, я яшчэ здолею адчыніць там музэй».

  • Спачатку сядзібу Чачотаў-Бохвіцаў у Падароску аднаўляла ініцыятыва «Маёнтак Падароск». У 2013 годзе яе выкупіў Павал Падкарытаў, расейскі бізнэсовец беларускага паходжаньня. Ён меў намер рэканструяваць палац і адкрыць там турыстычны комплекс з музэем пра жыцьцё шляхты. Таксама ў плянах было адкрыць у мястэчку кавярню і сувэнірную краму, а ў дадатак да аграсядзібы — яшчэ два гатэлі. Праект павінен быў прыцягнуць у мястэчка новых жыхароў і ўратаваць яго ад выміраньня.
  • Камандзе Паўла давялося ствараць першасную дакумэнтацыю па маёнтку нанава і праводзіць нятанныя навуковыя дасьледаваньні. Скончыць праект плянавалі на пачатку 2023 году. Далей у плянах было атрымаць заключэньне дзяржаўнай экспэртызы, запусьціць кавярню, краму і часовую экспазыцыю.
  • У 2022 годзе ўлады пачалі перасьлед кіраўніка і фінансавага дырэктара «Маёнтку Падароск». Іх абвінавацілі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у буйным памеры. Дырэктару ПТУП «Маёнтак Падароск» Юрыю Меляшкевічу і фінансаваму дырэктару Зьмітру Карабачу выставілі абвінавачаньне ў нясплаце падаткаў і страхавых унёскаў з заробкаў работнікаў амаль на 400 000 рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG