Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі пагражаюць музыкам гурту Nizkiz 5 гадамі зьняволеньня


Затрыманыя музыкі гурту Nizkiz Дзьмітры Халяўкін, Сяргей Кульша, Аляксандар Ільлін, каляж
Затрыманыя музыкі гурту Nizkiz Дзьмітры Халяўкін, Сяргей Кульша, Аляксандар Ільлін, каляж

Тэлеграм-канал ГУБАЗіК апублікаваў відэа з музыкамі Nizkiz, піша партал «Люстэрка».

«Мы, гурт Nizkiz, выйшлі на вуліцы для ўдзелу ў беспарадках, сьпявалі песьні для пратэстоўцаў, у тым ліку для „Белсат“. Цяпер мы будзем сьпяваць наступныя пяць гадоў у месцах пазбаўленьня волі», — кажа саліст групы на відэа сілавікоў, якія звычайна запісваюцца пад прымусам. Там паказалі таксама кадры гвалтоўнага затрыманьня.

Сілавікі не паведамілі, у чым менавіта абвінавачваюць музыкаў і паводле якіх артыкулаў. Але адзначылі, што ім пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня свабоды.

Трох музыкаў Nizkiz затрымалі раніцай 5 студзеня. На наступны дзень прапагандысты зь дзяржаўнай тэлевізіі паведамілі пра гэта і выставілі ў сваіх сацсетках кадры затрыманьня. Пазьней усіх траіх абвінавацілі ў «распаўсюджваньні, вырабе, захоўваньні, перавозцы інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці або якая прапагандуе такую дзейнасьць» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП) і, як мяркуецца, прызначылі арышт.

Nizkiz — рок-гурт з Магілёва. Заснаваны ў 2008 годзе. Кампазыцыі гурту гучалі на хвалях радыёстанцый «Наша радыё», «Сваё радыё», «Радыё Мінск», «Радыё Сталіца», «Радыё АНТ», «Euroradio», «Альфа-радыё» «Мір» і іншых. Акрамя таго, гурт быў сталым удзельнікам буйных фэстываляў у Беларусі.

Адна з самых папулярных песень гурту — «Небясьпечна» — выйшла ў сьвет у 2017 годзе. У 2020 годзе Nizkiz прадставіла кліп на песьню «Правілы». Як сьцьвярджалася, відэа здымалі ў пратэставым Менску падчас аднаго з маршаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG