Пра гэта паведамілі інфармацыйнаму агенцтву «Позірк» у прэсавай службе Ціханоўскай. Сустрэча палітыкаў адбылася 17 студзеня на Сусьветным эканамічным форуме ў швайцарскім Давосе.
Ціханоўская таксама папрасіла Бэльгію ўзмацніць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі і павялічыць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці, дэмакратычных сілаў і беларускай дэмакратычнай місіі ў Брусэлі.
Пасьля сустрэчы суразмоўцы ўзялі ўдзел у панэльнай дыскусіі пра будучыню дэмакратыі ў рамках Сусьветнага эканамічнага форуму.
17 студзеня падчас дыскусій у рамках асноўнай праграмы форуму Ціханоўская заклікала палітыкаў дэмакратычных краін да «больш рашучых дзеяньняў у дачыненьні да дыктатараў».
«Паўмеры толькі паглыбляюць крызіс, бо адной рукой вы падтрымліваеце тых, хто змагаецца супраць тыраніі, а другой ведзяце з дыктатарамі гандаль. І гэта дазваляе тыраніі падсілкоўвацца ды жыць», — сказала Ціханоўская.