Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі заявілі аб намеры стварыць на мяжы зь Літвой і Польшчай «вузел супраціву»


Вайсковыя вучэньні ў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Вайсковыя вучэньні ў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Летась такія аб’екты зьявіліся ў Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях.

Начальнік галоўнага ўпраўленьня баявой падрыхтоўкі Ўзброеных сіл Беларусі Аляксандар Бас заявіў аб намеры цягам 2024 году стварыць у Горадзенскай вобласьці, на мяжы зь Літвой і Польшчай, трэці «вузел супраціву».

Як паведаміла выданьне «Союзное вече», летась «вузлы супраціву» стварылі ў Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях.

«Вузлы супраціву» ствараюць з удзелам мясцовых уладаў, і пасьля іх аснашчэньня перадаюць на балянс Узброеных сіл. На гэтых аб’ектах потым праводзяць баявую падрыхтоўку падразьдзелаў апэратыўнага камандаваньня і сіл спэцыяльных апэрацый.

«Стварэньне гэтых вузлоў супраціву мае вялікае значэньне для спэцыяльных ваенных апэрацый, бо яны дазваляюць выконваць задачы самастойна або ізалявана», — паведаміла выданьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG