Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апрача Вадзіма Храсько, які памёр у калёніі, за данаты асудзілі яшчэ амаль 60 палітвязьняў


Беларускі суд. Ілюстрацыйнае фота
Беларускі суд. Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі ўлады працягваюць перасьледаваць грамадзян за салідарнасьць з суайчыньнікамі.

Паводле «Праваабарончага цэнтру «Вясна», станам на 16 студзеня 2024 ў Беларусі 58 чалавек асуджаныя па артыкуле за «фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (або ў сукупнасьці зь іншымі) на тэрміны ад 1,5 да 19 гадоў калёніі.

Пачасьціліся выпадкі перасьледу паводле арт. 290-1 КК за данаты ў вайсковыя аб’яднаньні ва Ўкраіне.

За данаты ў структуры, якія прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваньнямі», у Беларусі пагражае да 5 гадоў калёніі (нават калі яны не былі прызнаныя гэткімі на той момант).

Таксама за данаты судзяць паводле артыкулу аб «фінансаваньні тэрарыстычнай дзейнасьці», так асудзілі як мінімум дваіх чалавек на 9,5 і 8,5 года калёніі.

13 студзеня стала вядома, што ў калёніі памёр асуджаны на 3 гады за данаты палітвязень Вадзім Храсько, які меў цяжкае захворваньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG