У сацсетках затрыманы мужчына падпісаны, як Аляксандар Мазец, паведамляе «Медиазона». Ён скончыў Варшаўскі ўнівэрсытэт і зьяўляецца адным з заснавальнікаў фірмы NapinanaPolska, якая займаецца адстройваньнем і рамонтам кватэр.
На камэру мужчына кажа, што з 2009 году пражывае ў Польшчы, з 2017 году мае польскі дазвол на жыхарства. Шостага студзеня ён зь сямʼёй прыехаў у Беларусь, дзе яго затрымалі за распаўсюд нібыта «экстрэмісцкіх» матэрыялаў і ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.
Паводле якога артыкулу затрымалі мужчыну і дзе ён зараз знаходзіцца, невядома.