Дата дня
1989 — у Вільні на II Вальным сойме была заснаваная Канфэдэрацыя беларускіх моладзевых суполак: незалежнае грамадзка-палітычнае згуртаваньне моладзі Беларусі, якое аб'яднала 66 арганізацый.
Гэты дзень у гісторыі
1927 — паліцыя Польшчы арыштавала лідэраў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Сярод іх быў і беларускі мовазнаўца Браніслаў Тарашкевіч.
1962 — пачалася эксплюатацыя нафтаправоду «Дружба».
1995 — у Нясьвіжы адкрыўся гістарычна-краязнаўчы музэй.
У гэты дзень нарадзіліся
1891 — Восіп Мандэльштам, расейскі паэт.
1893 — Канстанцыя Буйло, паэтка.
1894 — Пятро Юргялевіч, мовазнаўца, вязень ГУЛАГу.
1904 — Марыя Кіпель, дзяячка эміграцыі, мэмуарыстка, маці Вітаўта Кіпеля.
1916 — Уладзіслаў Чарняўскі, каталіцкі сьвятар, перакладчык Бібліі і катэхізісу на беларускую мову.
1920 — Мікола Аўрамчык, паэт.
1926 — Янка Філістовіч, удзельнік антысавецкага падпольнага руху.
1939 — Васіль Шаранговіч, мастак, майстар кніжнай і станковай графікі.
1942 — Вера Вярба, беларуская паэтка і перакладчыца.
У памяці
1898 — Льюіс Кэрал, брытанскі пісьменьнік, аўтар «Алісы ў Краіне цудаў».
2005 — Браніслаў Плотнікаў, беларускі мовазнаўца.
2015 — Мікалай Тарасюк, беларускі разьбяр.
2021 — Леанід Шчамялёў, беларускі мастак.