Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі заявілі, што на «адзіным дні галасаваньня» будуць «індывідуальныя» назіральнікі з краін Эўразьвязу


Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка. Архіўнае фота
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка. Архіўнае фота

Кампанія адбываецца на фоне зачысткі палітычнага поля. Цягам лета-восені 2023 году Міністэрства юстыцыі зьліквідавала ўсе апазыцыйныя палітычныя партыі.

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка заявіў, што магчымасьць назіраць за падзеямі ў «адзіны дзень галасаваньня» 25 лютага атрымаюць «індывідуальныя экспэрты з розных краін, у тым ліку краін Эўразьвязу».

У той жа час, як паведамляе тэлеграм-канал ЦВК Беларусі, ён не ўдакладніў, зь якіх эўрапейскіх краін запрошаны «індывідуальныя» назіральнікі.

25 лютага ў Беларусі адбудзецца «адзіны дзень галасаваньня». Выбарнікам упершыню прапануюць прагаласаваць адначасова за кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы.

Кампанія адбываецца на фоне зачысткі палітычнага поля. Цягам лета і восені 2023 году Міністэрства юстыцыі зьліквідавала ўсе апазыцыйныя палітычныя партыі.

Раней сталы прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэй Дапкюнас заявіў, што «Беларусь устрымаецца ад запрашэньня назіральнікаў АБСЭ на выбары, якія пройдуць 25 лютага 2024 году».

У АБСЭ назвалі гэтае рашэньне парушэньнем міжнародных абавязаньняў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG