Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачынаюць судзіць барысаўскага фатографа Аляксандра Зянкова


Аляксандар Зянкоў, архіўнае фота
Аляксандар Зянкоў, архіўнае фота

Разгляд крымінальнай справы пачнецца а 10-й раніцы 12 студзеня ў Менскім гарадскім судзе, судзьдзёй прызначаная Жанна Брысіна.

Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Аляксандра Зянкова вінавацяць паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі (удзел у экстрэмісцкім фармаваньні). Паводле гэтай часткі артыкула падсуднаму пагражае ад 2 да 6 гадоў абмежаваньня ці пазбаўленьня волі.

Фатографа Аляксандра Зянкова затрымалі 22 чэрвеня 2023 году ў ягоным доме ў Барысаве. Сілавікі зрабілі ў ператрус і забралі кампутарную тэхніку.

Пасьля гэтага Зянкова адразу павезьлі ў Менск, дзе пэўны час трымалі ў ІЧУ на Акрэсьціна, а потым перавялі ў сьледчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага.

Раней Аляксандра Зянкова затрымлівалі міліцыянты, але да адміністрацыйнага, тым больш крымінальнага, перасьледу справа не даходзіла. У ліпені 2020 году ён быў у ліку 47 журналістаў і фатографаў, затрыманых у Менску і адпушчаных пасьля праверкі дакумэнтаў. Пасьля гэтага, у верасьні 2020-га, да барысаўскага фатографа прыходзіла міліцыя, каб папярэдзіць пра недапушчальнасьць парушэньня заканадаўства.

Аляксандар Зянкоў працуе фатографам-фрылансэрам з 1998 году: ён зарэгістраваўся як прыватны прадпрымальнік, сам шукаў сабе працу і плаціў падаткі. Супрацоўнічаў зь мясцовымі незалежнымі выданьнямі. Потым захапіўся відэаздымкамі, рабіў у тым ліку і дакумэнтальныя стужкі, якія атрымлівалі ўзнагароды на фэстывалях хрысьціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат». У прыватнасьці, у 2015 годзе журы фэстывалю адзначыла ягоную творчую працу пра адбудову царквы ў вёсцы Зэмбін.

Апошнім часам Аляксандар Зянкоў шмат падарожнічаў, фатаграфаваў краявіды, прыродныя зьявы, птушак і помнікі архітэктуры. У сьнежні 2022 году ў яго была пэрсанальная фотавыстава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG